Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. От снега до гроз и туманов? Синоптик Рябов рассказал, каким будет апрель
  2. В бригаде Карпенкова срочник-спецназовец покончил жизнь самоубийством. Вот что узнало «Зеркало»
  3. В Беларуси резко повышается стоимость топлива
  4. У Беларусі з'явіцца новы дзяржорган па барацьбе з «экстрэмізмам». Чым канкрэтна ён зоймецца
  5. Падатковая запатрабавала ад беларусаў змяніць адрасы электроннай пошты, калі яны на пэўным дамене. Вы дакладна ведаеце якім
  6. С понедельника резко похолодает? Рассказываем, какой будет неделя с 30 марта по 5 апреля
  7. «Наша Ніва»: Экс-супрацоўніка контрразведкі КДБ, які звольніўся ў 2020-м, арыштавалі за здраду дзяржаве
  8. Перыяд таннага даляра падаўжаецца: калі курс вернецца да трох рублёў і куды пойдзе далей. Прагноз курсаў валют
  9. В Витебске задержали членов банды конца 90-х
  10. Беларускі бізнесовец, звязаны з Кіраўніцтвам справамі Лукашэнкі, валодае дарагім рэстаранам і курортам у Літве — LRT
  11. Только один сын руководителя БCCР публично осудил деятельность своего отца. В его жизни была тюрьма и психбольница — рассказываем
  12. Блогер отправил в милицию ИИ-фото людей с бело-красно-белыми флагами в Минске. Через 30 минут там уже были силовики с автоматами
  13. Дзіця за штурвалам загубіла 75 пасажыраў. Як у 1994-м у Расіі здарылася, відаць, самая неверагодная катастрофа ў гісторыі авіяцыі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.